Нурсултан Назарбаеў заразіўся каранавірусам, паведамляе 18 чэрвеня афіцыйны сайт былога прэзідэнта Казахстана. Ён знаходзіцца на самаізаляцыі і "працягвае працаваць дыстанцыйна".
"На жаль, апошні тэст... на каранавірусную інфекцыю паказаў станоўчы вынік, — паведамляе прэс-служба Назарбаева. — Падставаў для турботы няма".
6 ліпеня Нурсултану Назарбаеву споўніцца 80 гадоў. Ён быў першым прэзідэнтам Казахстана ў 1990 — 2019 гадах. Пасля сыходу з пасады Назарбаеў застаецца кіраўніком Саўбеза і правячай партыі.
Напярэдадні дзейны прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што ў яго краіне "сітуацыя з каранавірусам з-за масавага не выканання грамадзянамі каранціннага рэжыму застаецца няпростай". Але ў той жа час яна кантралюецца ўладамі, падкрэсліў ён. У Казастане зафіксавана амаль 16 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам (+335), памерлі 97 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.