Новым старшынёй Аршанскага райвыканкама зацверджаны Ігар Ісачэнка

16/08/2018 - 07:08

Новым старшынёй Аршанскага райвыканкама зацверджаны Ігар Ісачэнка. Дагэтуль ён кіраваў камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама. Папярэдні кіраўнік Аршанскага раёна Аляксандр Пазняк быў адпраўлены ў адстаўку 14 жніўня пасля наведвання Аляксандрам Лукашэнкам мясцовых прадпрыемстваў. Ён быў абураны тым, што пабачыў падчас экскурсіі па незапланаваным маршруце. Пазняк стаў першым, каго адправілі ў адстаўку пасля "аршанскага скандалу".

Як вядома, кіраўнік дзяржавы заявіў, што за развіццё Аршанскага раёна будзе адказваць не ўрад, а Адміністрацыя прэзідэнта, кіраўнік справамі прэзідэнта і Дзяржкантроль. Ісачэнка — кадравы афіцэр запасу. Паводле яго слоў, на новай пасадзе займацца давядзецца найперш эканомікай раёна. Ён будзе вывучаць працу прадпрыемстваў, каб "прыняць правільныя рашэнні", інфармуе тэлеканал СТБ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі