Новым начальнікам ДАІ Беларусі стаў Дзмітрый Карзюк

27/05/2016 - 13:45

Новым начальнікам УДАІ МУС Беларусі стаў палкоўнік міліцыі Дзмітрый Карзюк. 27 траўня яго прадставіў асабістаму складу ўпраўлення міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Папярэдні начальнік ДАІ палкоўнік міліцыі Юрый Літвін — на пенсіі, інфармуе прэс-служба МУС Беларусі.

Дзмітрый Карзюк нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. У органах унутраных спраў — з 1993 года. Быў начальнікам аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Мінска. У студзені 2008-га Карзюк стаў начальнікам упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота: auto.onliner.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі