Новым міністрам спорту стаў супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі

05/03/2018 - 10:34

Новым міністрам спорту і турызму стаў Сяргей Кавальчук. Паводле інфармацыі БЕЛТА, такое кадравае рашэнне прыняў 5 сакавіка Аляксандр Лукашэнка.

Сяргей Кавальчук нарадзіўся 14 жніўня 1968 года ў сяле Журавок Іванаўскага раёна Брэстчыны. У 1989 годзе ён скончыў Адэскую вышэйшую артылерыйскую камандную вучэльню, у 1999-м — Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.

З 1989 па 2004 год Кавальчук служыў ва Узброеных Сілах Беларусі. З 2004 года быў супрацоўніком Службы бяспекі прэзідэнта.

У Кавальчука ёсць узнагароды — ордэн "За службу Радзіме" III ступені, медалі "За бездакорную службу" I, II і III ступеняў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі