Новая тэорыя Чалага: прэзідэнта ў Беларусі будзе абіраць УНС

22/10/2026 - 13:31

Усебеларускі Народны Сход

Усебеларускі Народны Сход хочуць надзяліць паўнамоцтвамі прызначаць прэзідэнта Беларусі, лічыць аналітык Сяргей Чалы. Гэтым меркаваннем ён падзяліўся ў эфіры тэлеканала "Белсат".

Высновы Чалага грунтуюцца на аналізе аўтарэферата кандыдацкай дысертацыі дэлегаткі УНС Бажэны Ярэміч. Навуковая кіраўніца Ярэміч — намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс. Сярод афіцыйных навуковых апанентаў — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Наталля Карповіч.

"З улікам канстытуцыйна ўстаноўленага права прымаць рашэнні, якія маюць для краіны найважнейшае значэнне, магчыма пашырэнне яго (УНС — Еўрарадыё) паўнамоцтваў шляхам перадачы паўнамоцтваў па выбранні прэзідэнта", — гаворыцца ў аўтарэфераце Ярэміч.

Чалы лічыць, што высокі статус навуковага кіраўніка і апанентаў можа дазволіць Ярэміч выступіць з гэтымі прапановамі на чарговым з'ездзе УНС.

Хто такая Бажэна Ярэміч? Дзяўчына нарадзілася ў Гродне, яна член БРСМ. Калі ёй быў усяго 21 год, Лукашэнка сваім указам уключыў Бажэну і яшчэ 35 чалавек у Канстытуцыйную камісію, якая распрацоўвала змены ў Канстытуцыю. Далей яе кар'ера імкліва развівалася: яна была членам навукова-экспертнага савета пры Цэнтрвыбаркаме, дэлегаткай Усебеларускага народнага сходу, дэпутаткай у Мінску. У 2021 годзе Ярэміч стала кіраўніцай Нацыянальнай школы прыгажосці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі