Новая інтэрнэт-загадка: фота трохногай дзяўчыны

11/01/2017 - 04:36

З'явілася новая інтэрнэт-загадка: фота з дзяўчынай, якая на першы погляд мае тры нагі. За суткі здымак набраў на анлайн-сервісе Imgur сотні тысяч праглядаў. Як піша ria.ru, таямніца аптычнай ілюзіі аказалася неверагодна простай. Дзяўчына трымае ў руках вазу, якую, калі ўважліва прыглядзецца, можна пабачыць злева ад яе каленяў.

Фота: AMassiveTRexHoldingaBaby/imgur

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі