Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі за лячэнне паразітарных інфекцый

05/10/2015 - 11:19

Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне за 2015 год прысудзілі за распрацоўку новых метадаў лячэння паразітарных хваробаў, у тым ліку малярыі. Пра гэта 5 кастрычніка ў Стакгольме аб'явіў Нобелеўскі камітэт.

Лаўрэатамі сталі Уільям Кэмпбэл з Ірландыі, Сатосі Амурэ з Японіі — "за распрацоўку новай тэрапіі супраць інфекцый, якія выклікаюцца чарвякамі-паразітамі", а таксама Ту Юю з Кітая — "за распрацоўку новай антымалярыйнай тэрапіі". Памер прэміі — 8 млн шведскіх крон. З-за аслаблення яе курсу, сума, упершыню з 2001 года, будзе меншая за 1 млн долараў — толькі 950 тысяч, паведамляе ВВС.

Вядома, што Кэмпбэл працуе ва ўніверсітэце Дру (Медзісан, ЗША), Амура — ва ўніверсітэце Кітасата (Японія). Ту Юю — прафесар з Пекіна, яна стала 12-й жанчынай у гісторыі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па медыцыне.

6 кастрычніка абвесцяць набеліянта ў галіне фізікі.

Цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў пройдзе ў Стакгольме 10 снежня.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі