Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў брытанец Кадзуа Ісігура

05/10/2017 - 12:24

Нобелеўскую прэмію па літаратуры сёлета атрымаў брытанскі пісьменнік японскага паходжання Кадзуа Ісігура.

Ісігура нарадзіўся ў 1954 годзе ў Нагасакі, але калі яму было 6 гадоў, сям'я пераехала ў Вялікабрытанію. Свае творы ён піша па-англійску. Літаратурную кар'еру пачаў у 1981 годзе. Яго раман "Рэшта дня" (The Remains of the Day) быў экранізаваны: у галоўных ролях зняліся Энтані Хопкінс і Эма Томпсан. Раман "Не адпускай мяне" ўключаны ў спіс 100 найлепшых англійскіх раманаў усіх часоў паводле версіі часопіса "Тайм".

Раманы Ісігура: 

1982 — Там, дзе ў дымцы халмы (A Pale View of Hills)
1986 — Мастак невыразнага свету (An Artist of the Floating World)
1989 — Рэшта дня (The Remains of the Day)
1995 — Несуцешныя (The Unconsoled)
2000 — Калі мы былі сіротамі (When We Were Orphans)
2005 — Не адпускай мяне (Never Let Me Go)
2009 — Накцюрны: 5 гісторыяў музыукі і надыходу ночы (Nocturnes: Five Stories of Music and Nightfall)
2015 — Пазаваны волат (The Buried Giant)

Букмекеры сёлета аддавалі перавагу кенійскаму пісьменніку Нгугі Ва Тхіёнга, на другім ішоў японец Харукі Муракамі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі