Газета The New York Times купіла ў праграміста Джоша Уордла гульню-галаваломку Wordle. За "сямізначную суму", памер якой не называецца.
Wordle існуе ўжо больш за тры месяцы і хутка здабыла папулярнасць (у яе гуляюць ужо мільёны). Карыстальнікі гульні адгадваюць слова з пяці літар і маюць на гэта шэсць спробаў (у яе можна згуляць і па-беларуску).
Пасля здзелкі Wordle пераедзе на сайт The New York Times.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут