Невядомыя “замініравалі” суд у Мазыры

15/05/2019 - 09:20

15 траўня невядомыя асобы паведамілі, што ў Мазыры замініраваны будынак раённага суда, піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Усіх прысутных эвакуявалі з будынка, а тэрыторыю ачапілі міліцыянты. Па іх словах, праверка будынка зойме каля дзвюх гадзін. 

А 10-й гадзіне ў гэтым судзе мусіў пачацца працэс па справе калінкавіцкага блогера Віталя Манько. Яго вінавацяць у пабудове фінансавай піраміды "Элеўрус".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі