Невядомы рабаўнік напаў на мінскі рэстаран “Вестфалія”

28/10/2015 - 09:45

Разбойны напад быў здзейснены раніцай 28 кастрычніка на мінскі рэстаран “Вестфалія”. Невядомы напаў на вартаўніка ўстановы, звязаў яго і скраў спіртное са складскога памяшкання. Памер матэрыяльнай шкоды цяпер высвятляецца, паведамілі БелаПАН у мінскім гарадскім упраўленні Следчага камітэта.

Следчыя органы ўжо распачалі крымінальную справу па факце гэтага інцыдэнту і цяпер займаюцца кваліфікацыяй дзеянняў падазраванага. На месцы злачынства працуе следча-аператыўная група. Рабаўніка шукаюць.

Рэстаран “Вестфалія” знаходзіцца ў комплексе будынкаў Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра на праспекце Газеты “Праўда”.

Фота з архіву
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі