Сцэна са спектакля тэатра "ІнЖэст", архіўнае фота / Еўрарадыё
"Нельга закрыць тое, што ніколі не адкрывалася. "ІнЖэст" жывы і здаровы, пакуль жывыя-здаровыя яго рэжысёр і акцёры".
Так кіраўнік пластычнага тэатра "ІнЖэст" Вячаслаў Іназемцаў адгукнуўся на навіну пра тое, што праект спыніў існаванне.
Ён дадаў, што працягвае жыць у Мінску. Але, калі з'явілася навіна, сапраўды быў у Японіі — у трохтыднёвай вандроўцы, з выступамі і майстар-класамі.
Еўрарадыё выбачаецца перад сваёй аўдыторыяй за тое, што стварыла ўражанне, нібыта Іназемцаў пакінуў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут