Чытаць болей: Калі вельмі хочацца: як ДАІ чаплялася да блогера, які стрыміў з акцыі Статкевіча
Пазней супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль Ціханоўскага, даставілі яго ў Ленінскае РУУС і склалі адміністрацыйны пратакол за таніраванае шкло ў машыне (усе астатнія іх падазрэнні не пацвердзіліся).
Па позве ў ДАІ відэаблогер мусіў прыйсці 14 кастрычніка. Сяргей Ціханоўскі лічыць сябе невінаватым, ён заклікаў сваіх падпісчыкаў падтрымаць яго. І адгукнулася шмат людзей. Сярод 30 чалавек былі не толькі мінчукі, але і жыхары Гродна, Гомеля, Ліды. Яны прысутнічалі на разглядзе адміністрацыйнай справы і воплескамі падтрымлівалі Ціханоўскага.
Штраф склаў 12,75 рубля. Відэаблогер назваў прысуд "цыркам" і "фарсам".
"Сказалі, што мяне, аказваецца, ніхто не затрымліваў, — распавядае Сяргей Ціханоўскі. — ...Я думаю, яны хацелі адабраць наша абсталяванне, з дапамогай якога мы вялі стрым. Альбо проста запалохаць".