Неэтычны топ-5. З якімі жывёламі мінчукі параўноўваюць жанчын

11/03/2019 - 10:28

Мінскі заапарк напярэдадні 8 сакавіка прапанаваў параўнаць жонку з жывёлай і  даслаць фота ў іх афіцыйныя акаўнты ў “ВКонтакте” і Instagram. Прыз аўтару лепшага параўнання — бесплатнае наведванне заапарка. Конкурс прадказальна выклікаў абурэнне сярод жанчын, але арганізатары не сталі яго адмяняць.

Карыстальнікі сацсетак загрузілі больш за трыццаць фатаграфій, дзе людзей параўноўвалі з жывёламі. Тут табе і выдра, і змяя, і малпа. Вядома, гэта можа быць праявай здаровай іроніі, але выглядае ўсё роўна дзіўна.

У выніку пераможцамі было абвешчана 10 чалавек. Арганізатарам так спадабаліся фатаграфіі, што было прынята рашэнне павялічыць колькасць пераможцаў.

Еўрарадыё сабрала пяць самых неэтычных параўнанняў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі