Названая самая ўплывовая жанчына 2019 года

12/12/2019 - 17:39

Названая самая ўплывовая жанчына 2019 года па версіі часопіса Forbes. Ёй з'яўляецца канцлер Германіі Ангела Меркель. Яна заняла першае месца ў рэйтынгу дзявяты раз запар. У першую тройку таксама ўвайшлі экс-кіраўніца МВФ Крысцін Лагард і спікер палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША Нэнсі Пэласі. 100-е месца заняла 16-гадовая экаактывістка Грэта Тунберг, якая напярэдадні была прызнаная чалавекам года па версіі часопіса Time.

Меркель 65 гадоў. Яна займае пасаду канцлера з 2005-га і больш не плануе балатавацца. Наступныя выбары адбудуцца ў 2021-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі