Названая самая праблемная краіна для беларускіх гастарбайтэраў

30/07/2019 - 08:41

Названая самая праблемная краіна для беларускіх гастарбайтэраў. Як інфармуе minsknews.by, гэта Польшча. Да спецыялістаў праграмы "Ла Страда Беларусь" за першае паўгоддзе бягучага года звярнуліся больш за 3700 чалавек. 37% праблемных зваротаў былі якраз па Польшчы. Беларусы скардзяцца на парушэнне працоўных правоў, на поўную ці частковую нявыплату заробку.

Паводле статыстыкі, грамадзяне нашай краіны сутыкаліся з крызіснымі сітуацыямі ў 25 краінах свету. Гэта блізкія Расія, Украіна, Літва, Чэхія і далёкія краіны — Паўднёвая Карэя, Егіпет, Тайланд, ЗША. Акрамя працоўных пытанняў, згадваюцца факты хатняга гвалту ў міжнацыянальных шлюбах, затрыманні паліцыяй, страта дакументаў, пошук зніклых у замежжы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі