Названае месца Беларусі ў рэйтынгу "самых шчаслівых краін свету"

18/03/2022 - 07:06

Агучаны абноўлены рэйтынг "самых шчаслівых краін свету". У ім зноў лідыруе Фінляндыя. У першай дзясятцы таксама Данія, Ісландыя, Швейцарыя, Нідэрланды, Люксембург, Швецыя, Нарвегія, Ізраіль і Новая Зеландыя. ЗША займаюць 16-е месца, Вялікабрытанія — 17-е, а Францыя — 20-е.

Беларусь у рэйтынгу 65-я (летась было 75-е месца), Украіна — 98-я, Расія — 80-я, Літва — 34-я, Латвія — 42-я.

Самымі няшчаснымі краінамі свету апынуліся Афганістан, Ліван і Зімбабвэ.

Даклад World Happiness Report штогод складаецца супрацоўнікамі ААН. Яны ўлічваюць узровень ВУП на чалавека, наяўнасць грамадзянскіх свабодаў, пачуццё бяспекі і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, працягласць жыцця, узровень карупцыі і г. д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі