Naviband прыляцелі з "Еўрабачання-2017". Фотарэпартаж

14/05/2017 - 17:33

Фіналісты "Еўрабачання-2017", Naviband, вярнуліся дадому. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" Ксюшу і Арцёма сустракалі прыхільнікі з кветкамі і падарункамі, журналісты, таксама сярод сустракаючых былі заўважаныя музыкі Саша Захарык і Аляксандр Ліпніцкі, старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, равін Рыгор Абрамовіч.

 Naviband з беларускамоўнай песняй "Гісторыя майго жыцця" занялі 17-е месца сярод дваццаці шасці магчымых. 

 

Па словах Naviband у бліжэйшы час яны не збіраюцца ўдзельнічаць у конкурсах, а маюць заняцца запісам новай кружэлкі. 3 чэрвеня музыкі чакаюць прыхільнікаў на сольным канцэрце ля мінскай Ратушы.

 

Аўтограф для супрацоўніцы аэрапорта ад Naviband
Ксюша расчуленая сустрэчай у аэрапорце
Першае інтэрвю па вяртанні на Радзіму

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі