Навальніца, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 23 верасня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам пройдуць дажджы, уначы месцамі па краіне чакаюцца моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў умераны, уначы — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-10 градусаў са знакам "плюс". Удзень паветра прагрэецца да 10-16 градусаў цяпла.
У чацвер, 24 верасня, будзе хмарна. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі — моцныя. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў парывісты, месцамі — моцны парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць 5-10 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе +9...+16 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут