NASA распаўсюдзіла відэа поўнага абароту самага небяспечнага для Зямлі астэроіда — Бэну. Яго зняла міжпланетная станцыя OSIRIS-REx, якая дабіралася да аб'екта два гады. Яшчэ год яна будзе назіраць за астэроідам, а пасля з узорамі яго грунту вернецца на планету. Адбудзецца гэта ў пачатку восені 2023 года.
Памер астэроіда Бэну складае каля 500 метраў. Паводле разлікаў ён наблізіцца да Зямлі праз 164 гады.