Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу на намесніка старшыні Мінскга райвыканкама. Асновай для справы сталі матэрыялы, пададзеныя ўпраўленнем па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, службовая асоба адказвала ў раёне за арганізацыю працы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, на працягу мінулага года чыноўнік бясплатна выкарыстоўваў будтэхніку, матэрыялы і працоўную сілу на будаўніцтве двух жылых дамоў. Яны ўзводзіліся на зямельных участках, аформленых на яго сваякоў.
Цяпер службовую асобу затрымалі па падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.