Нацбанк прапанаваў банкам абвясціць крэдытныя вакацыі для беларусаў

20/03/2020 - 18:02

Нацбанк рэкамендаваў камерцыйным банкам разгледзець магчымасць абвясціць крэдытныя вакацыі для насельніцтва. Як паведамляе БЕЛТА, адпаведны ліст Нацбанк ужо накіраваў банкам.

Крэдытныя вакацыі азначаюць адтэрміноўку пагашэння крэдыту і выплаты адсоткаў па ім. Такую меру Нацбанк прапанаваў для зніжэння крэдытнай нагрузкі грамадзян ва ўмовах эпідэміі каранавіруса. 

Крэдытныя вакацыі могуць быць дадзены пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў. Разам з тым рэгулятар рэкамендаваў падоўжыць тэрмін пагашэння крэдытаў.

Нацбанк звяртае ўвагу, што пры неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі даходы арганізацый і прадпрыемстваў могуць скараціцца праз абмежаванне або немагчымасці іх працы. У выніку работнікі могуць быць адпраўленыя ў сацыяльныя адпачынкі з частковым захаваннем заробкаў. А шмат хто можа вымушана апынуцца ў сацыяльным адпачынку і без захавання заробку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі