На Зыбіцкай у ноч на суботу затрымалі 18 чалавек

01/09/2018 - 08:23

У Мінску на Зыбіцкай у ноч на суботу затрымалі 18 чалавек. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, “адпрацоўку тэрыторыі” вялі супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі і АМАП. У поле зроку праваахоўнікаў трапілі людзі, якія распівалі алкаголь на вуліцы і на ўзбярэжнай Свіслачы, па-за барамі і рэстаранамі.

Усіх затрыманых даставілі ў Цэнтральны РУУС, там склалі пратаколы паводле арт. 17.3 КаАП (прадугледжвае адказнасць за распіццё спіртного ў грамадскім месцы, а таксама за з’яўленне ў такім месцы ў стане алкагольнага ап’янення). Пасля складання пратаколаў усіх адпусцілі.

У сталічнай міліцыі папярэджваюць, што будуць і надалей “забяспечваць ахову грамадскага парадку на вуліцы Зыбіцкай і прылеглых да яе тэрыторыях, каб забяспечыць грамадзянам годны адпачынак і камфортнае баўленне часу”.

Зыбіцкая — папулярнае “тусовачнае” месца сярод моладзі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі