На Зямлю разам з кінаэкіпажам вярнуўся Алег Навіцкі

17/10/2021 - 09:28

На Зямлю разам з кінаэкіпажам вярнуўся касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі. Прызямленне ў Казахстане прайшло паспяхова. Усе адчуваюць сябе нармальна, паведамляе Раскосмас.

Падкрэсліваецца, што кінаэкіпаж у складзе актрысы Юліі Перасільд і рэжысёра Кліма Шыпенкі выканаў сваю задачу "ў поўным аб'ёме". Яны прабылі на Міжнароднай касмічнай станцыі 12 дзён, здымалі ў космасе першы ў гісторыі мастацкі фільм.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі