19 жніўня ў 8:35 сталічных ратавальнікаў выклікалі на завод "Агат" (праспект Незалежнасці, 117а), паведамляе прэс-служба МНС.
На месцы здарэння яны пабачылі дым сярэдняй канцэнтрацыі з фарбавальнага цэха. Як выявілася, загарэліся адкладанні ў паветраводзе на ўзроўні трэцяга паверха.
У 8:53 ратавальнікі ліквідавалі агонь. Прычына пажару высвятляецца.
Пацярпелых пры здарэнні няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.