На выніковым турніры WTA Сабаленка прайграла Сакары

03/11/2022 - 06:16
Арына Сабаленка / twitter.com/WTA

На выніковым турніры WTA ў ЗША Арына Сабаленка (7-я ў сусветным рэйтынгу) прайграла Марыі Сакары (5) з Грэцыі — 2:6, 4:6. Паядынак працягваўся паўтары гадзіны.

Гэта была другая гульня беларускі, у першай яна перамагла Унс Джабір (2) з Туніса — 3:6, 7:6(7:5), 7:5. У трэцім паядынку Сабаленка сустрэнецца з амерыканкай Джэсікай Пегулай (3).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі