На выбарах у Палату прадстаўнікоў пачынаецца датэрміновае галасаванне

06/09/2016 - 07:32

6 верасня на выбарах у Палату прадстаўнікоў пачынаецца датэрміновае галасаванне. На працягу пяці дзён выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты для галасавання з 10-й да 14-й і з 16-й да 19-й гадзіны.

У бюлетэнях для галасавання значыцца 491 кандыдат у дэпутаты, інфармуе БелаПАН. Аднак учора два сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора і Уладзімір Няпомняшчых, якія балатаваліся ў Гомелі, знялі свае кандыдатуры.

На парламенцкіх выбарах 2012 года ў Беларусі датэрмінова прагаласавала каля 25% выбаршчыкаў, на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года — каля 36%. Незалежныя назіральнікі лічаць, што падчас датэрміновага галасавання ўладамі актыўна выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс для павышэння яўкі. Таксама яны мяркуюць, што датэрміновае галасаванне — найбольш зручны час для фальсіфікацый.

Асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў — 11 верасня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі