На волю выйшаў палітвязень Ілля Смольскі

20/01/2022 - 10:27

На волю выйшаў 23-гадовы палітвязень Ілля Смольскі. У лістападзе 2021-га ў Брэсце ён быў асуджаны на 1 год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Смольскага прызналі вінаватым у знявазе дзяржаўнага сцяга РБ у верасні 2020 года. Па версіі следства, менавіта ён тузануў сцяг, які вісеў на будынку харэаграфічнай школы ў абласным цэнтры, і той упаў на зямлю. Яго затрымалі. У судзе Смольскі сваю віну прызнаў.

Праваабарончая супольнасць прызнала Іллю Смольскага палітвязнем у лютым мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі