На відэа трапіла, як уначы пяць сірыйцаў паўзлі з Беларусі ў Літву

17/01/2022 - 11:24

На відэа трапіла, як уначы пяць сірыйцаў паўзлі з Беларусі праз мяжу ў Літву. Здарэнне адбылося ў Шальчынінкайскім раёне. Літоўскія памежнікі іх затрымалі. Парушальнікі добра падрыхтаваліся — мелі цёплае адзенне, адпаведны абутак, спальныя мяхі, запас прадуктаў.

Літоўскія сілавікі прапанавалі мігрантам абагрэцца і адпачыць, а пасля вярнулі назад, у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі