На ўчастку Мікалая Улаховіча 69% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова

11/10/2015 - 10:35

На мінскім участку №54 (вул. Беларуская, 21), што знаходзіцца ў будынку інтэрната Дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, датэрмінова прагаласавалі 69% выбаршчыкаў. Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч, які таксама галасуе на гэтым участку, пракаментаваў Еўрарадыё такую высокую яўку.

“Ведаеце што, гэты ж участак не з’яўляецца такім асноўным гарадскім выбарчым участкам. Тут жа галасуюць у асноўным студэнты. Таму я выдатна разумею іх імкненне хутчэй паехаць дамоў. Таму гэта не паказчык. Але ведаеце што? У Амерыцы таксама 40% галасуе датэрмінова. Таму няма чаго тут баяцца. Пытанне стаіць у тым, што гэта першыя выбары, калі ўсё спакойна, мірна, людзі спакойна ходзяць…”

Нагадаем, паводле дадзеных ЦВК, датэрмінова (з 6 па 10 кастрычніка) па Беларусі прагаласавалі 36,05% выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі