На турніры ў Кітаі Сабаленка згуляе супраць Сасновіч у першым раўндзе

20/09/2019 - 16:19

У кітайскім Ухані ў першым раўндзе турніру WTA згуляюць дзве беларускі: Арына Сабаленка (13 нумар у рэйтынгу WTA) выйдзе супраць Аляксандры Сасновіч (50), піша TUT.by.

Пераможца гэтага матчу будзе ў другім раўндзе спаборнічаць з адной з амерыканак — Венус Уільямс або Даніэль Колінс.

Вікторыя Азаранка на гэтым турніры першы матч згуляе супраць Донны Векіч. Гэтым летам наша суайчынніца ўжо двойчы прайграла гэтай саперніцы.

Матчы першага раўнду адбудуцца 22 верасня. 

Год таму Арына Сабаленка выйграла гэты турнір.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі