На тэнісным турніры ў Адэлаідзе Арына Сабаленка (12-я ў сусветным рэйтынгу) абыграла 4-ю ракетку свету Сімону Халеп з Румыніі — 6:4, 6:2. Дзякуючы гэтай перамозе беларуска выйшла ў паўфінал. Сабаленка ўпершыню выйграла ў Халеп, дагэтуль яны сустракаліся двойчы і румынка была мацнейшай. У іх паядынку беларуская тэнісістка зрабіла пяць эйсаў, набрала 57% ачкоў на першай падачы, яна не зрабіла двайных памылак. Паўтор чвэрцьфіналу а 11-й гадзіне пачне паказваць тэлеканал "Беларусь 5".
У 1/2 фіналу Арына Сабаленка згуляе з 19-гадовай Даянай Ястрэмскай з Украіны, 24-й ракеткай свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.