На трасах на ўездзе ў Мінск дзяжураць ДАІ і аўтаматчыкі

25/03/2017 - 08:46

На трасах на ўездзе ў Мінск дзяжураць ДАІ і аўтаматчыкі. У цэнтры горада шмат аўтазакаў, браніраванай тэхнікі, на вуліцах стаяць узмоцненыя патрулі ДАІ, паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках.

Таксама на вуліцы шмат “людзей у цывільным”. Падазроныя машыны спыняюць, проста на вуліцы праводзяць ператрусы.

Паведамляюць і пра новыя затрыманні актывістаў з рэгіёнаў, якія едуць у Мінск — людзей здымаюць з маршрутак і забіраюць у міліцыю.

У 14.00 ля Акадэміі навук у Мінску павінна пачацца акцыя да Дня Волі. Улады дазволілі апазіцыі прайсці шэсцем да плошчы Бангалор, аднак арганізатары мяркуюць пайсці да Кастрычніцкай.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі