На Беларускай валютна-фондавай біржы 25 студзеня прайшлі чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў наступныя курсы валют. Долар патаннеў на 349 рублёў — да 20 746, курс еўра знізіўся на 384 рублі — да 22 425. Расійскі рубель вырас з 262 да 266,6 беларускага.
У адносінах да кошыка валют беларускі рубель вырас на 0,31%.
Дарэчы, у Расіі ў панядзелак курсы долара і еўра ў адносінах да расійскага рубля спярша знізіліся, але потым зноў пайшлі ўверх.