На таргах 12 снежня ў Беларусі панізіўся курс долара

12/12/2019 - 11:33

12 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1143 да 2,1091 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,3436 да 2,3481 беларускага рубля. Павялічыўся і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3365 беларускага рубля (у сераду — 3,3269).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,11%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі