На сына Анатоля Лябедзькі завялі крымінальную справу

30/04/2023 - 09:26
Арцём Лябедзька з дачкой / facebook.com/Anatol.Liabedzka

Арцём Лябедзька не выйшаў на волю пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту. На яго завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамляе яго бацька Анатоль Лябедзька.

Патрэбны быў нейкі час каб выдыхнуць… Арцёма не выпусцілі з засценкаў. Акрэсціна змяняе Валадарка. Хлуслівыя, ад першай буквы да апошняга слова пратаколы адміністрацыйнай справы і 30 содняў здзеку і катаванняў у самай мярзотнай турме Еўропы.

Зараз фабрыкацыя крымінальнай справы. Вышэйшы пілатаж бязчалавечнасці і мярзотнасці. Свядома, мэтанакіравана ідуць па жывых людзях, па сям’і, па дзіцяці. Пад падошвай беззаконня хлюпаюць слёзы, хрусцяць косці, крываточыць боль
За сваё жыццё я перажываў самыя розныя эмоцыі і пачуцці, але нянавісць толькі зараз. І нічога з гэтым зрабіць немагчыма. Яна зараз мой спадарожнік па жыцці.

Арцёма Лябедзьку затрымалі ў канцы сакавіка і двойчы пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Першыя 15 сутак ён атрымаў за тое, што нібыта “стаяў каля міліцыі і нецэнзурна лаяўся”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі