Лета / lookby.media
У суботу, 15 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні, заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў са знакам "плюс", месцамі будзе 13-15 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +23 градусаў па паўночным усходзе да +30 градусаў па паўднёвым захадзе. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
У нядзелю, 16 жніўня, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень месцамі, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, удзень — з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. Удзень чакаецца парывісты вецер, пры навальніцах — моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень прагназуецца ад 25 градусаў цяпла па поўначы да +35 градусаў па паўднёвым захадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут