На станцыі метро "Кунцаўшчына" знайшлі падазроны пакет

23/11/2015 - 10:26

Адзін з падземных пераходаў станцыі метро "Кунцаўшчына" зачынілі Прычынай стала падазроная знаходка, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінскага метрапалітэна.

Паведамляецца, што пасажыры выявілі безгаспадарны пакет на лесвіцы, якая вядзе да Заходняга рынку. Месца знаходкі агарадзілі, праход зачынілі. На месца здарэння выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу.

На пачатку 11-й доступ пасажыраў у метро аднавілі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі