На стадыёне ў Харкаве злавілі крата, які псаваў газон у раёне вуглавога сцяжка паўночнай трыбуны. Пра гэта ФК "Шахцёр" (Данецк) паведаміў у Twitter. Заяўляецца, што "поле перад матчам з "Хофенхаймам" [у першым туры групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў] знаходзіцца ў выдатным стане". У пятніцу галоўны аграном стадыёна "спецыяльна для балельшчыкаў пракаментуе сітуацыю з кратом".