На слуцкай трасе пенсіянерка загінула пад коламі аўтамабіля Ford Transit

30/10/2016 - 15:23

На 13-м кіламетры трасы Мінск — Мікашэвічы пенсіянерка загінула пад коламі аўтамабіля Ford Transit. Здарэнне адбылося пасля 18-й гадзіны 28 кастрычніка. 75-гадовая жанчына пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. Яна памерла на месцы ад атрыманых траўмаў, паведамляе тэлеканал АНТ.

БЕЛТА дадае, што кіроўцу аўтамабіля 35 гадоў. Па факце ДТЗ распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі