На саміце ЕС могуць абмеркаваць пытанне пра бязвізавы рэжым для беларусаў

11/09/2020 - 15:20

На саміце ЕС могуць абмеркаваць пытанне пра бязвізавы рэжым для беларусаў (на сённяшні дзень грамадзяне нашай краіны плацяць за "шэнген" 35 еўра). Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі. Паводле яго слоў, з такой прапановаў выступае Вышаградская група — Польшча, Венгрыя, Славакія і Чэхія. Пазачарговы саміт Еўрасаюза прызначаны на 24-25 верасня. Сярод іншых пытанняў ён абмяркуе і сітуацыю ў Беларусі.

"Беларускаму народу мы хочам прапанаваць праект эканамічнага супрацоўніцтва", цытуе словы польскага прэм'ера ТАСС. Ён таксама падкрэсліў, што прэм'еры краін Вышаградскай групы ўзгаднілі агульную пазіцыю па сітуацыі ў нашай краіне. Яны асудзілі рэпрэсіі і жорсткія адносіны да пратэстоўцаў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі