На рынку з'явіліся падробкі прадукцыі "Івацэвічдрэва"

28/10/2016 - 19:32

На рынку з'явіліся падробкі прадукцыі "Івацэвічдрэва". Яны маюць сугучныя назвы — "ІваНцэвічыдрэў", "ІваНцэвічы", "Івацэвіч". Прадпрыемства з раённага цэнтра Брэсцкай вобласці ніколі сваю прадукцыю пад такімі назвамі не выпускала, адзначае bellesbumprom.by.

Адзначаецца, што зарэгістраваная гандлёвая марка высакаякасных і экалагічных ламініраваных драўнянастружкавых пліт вытворчасці ААТ "Івацэвічдрэў" носіць назву BYSPAN. Аднак фіксуецца ўсё больш выпадкаў, калі шэраг кампаній спрабуюць выдаваць пліты нізкай якасці якраз за BYSPAN.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі