На праспекце Незалежнасці ва Уруччы адбылася сур'ёзная аварыя

20/04/2018 - 13:33

Аўтамабтльны рух на выезд з Мінска па праспекце Незалежнасці вельмі ўскладнены. Прычынай стала ДТЗ у мінскім мікрараёне Уручча, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аўтаварыя з удзелам легкавікоў адбылася каля 12-й гадзіны дня. Паводле tut.by, сутыкнуліся тры легкавікі, ёсць пацярпелыя. 

Прычыны і акалічнасці ДТЗ высвятляюцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі