На тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў на вуліцы Прамысловай у мінскім мікрараёне Шабаны зранку 4 красавіка здарыўся пажар. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.
Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 10.11. Як выявілася, на адкрытай пляцоўцы загарэлася смецце, у тым ліку адпрацаваныя пакрышкі, гумовыя вырабы. У выніку высока ў неба ўзняўся слуп густога чорнага дыму. Аднак, па словах ратавальніка, пагрозы суседнім будынкам не было. Пры здарэнні ніхто не пацяпреў.
Работнікі МНС ліквідавалі агонь, вядзецца праліўка.
Прычына пажару высвятляецца.