На плошчы Перамогі ў Мінску могуць зрабіць пакрыццё з падагрэвам

29/03/2019 - 06:35

Плошчу Перамогі ў Мінску мяркуюць адрамантаваць да 9 траўня 2020 года. Магчыма, там з'явіцца пакрыццё з падагрэвам. Такія планы агучыў генеральны дырэктар ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Дзяніс Глінскі, інфармуе БЕЛТА.

Распрацоўкай праекта спецыялісты зоймуцца ўжо сёлета. Рэалізацыяй яго плануюць заняцца ў наступным годзе. "Паглядзім, што крэатыўнае прапануюць нам праектавальнікі", — кажа Глінскі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі