На першай лініі мінскага метро зачынілі для пасажыраў тры станцыі

23/03/2017 - 12:44

На першай лініі мінскага метрапалітэна тры станцыі зачынілі для доступу пасажыраў. Прэс-служба метро тлумачыць гэта тэхнічнымі прычынамі.

Гаворка ідзе пра станцыі "Барысаўскі тракт", "Уручча" і "Усход". Цягнікі разварочваюцца на станцыі "Маскоўскай".

Прэс-служба метрапалітэна інфармуе, што ніякіх здарэнняў не адбылося. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі