Чарговы пажар з чалавечымі ахвярамі зарэгістравалі ў Мінскай вобласці. Раніцай 27 лютага ў МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме ў вёсцы Старынка Вілейскага раёна.
Дом належыць 45-гадоваму мужчыне, інваліду першай групы. У агні загінула жанчына, якая жыла разам з ім. Ёй было 36 гадоў, яна працавала даяркай у ААТ “Новая Вілія”.
Прычыны пажару высвятляюцца, інфармуе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.
З пачатку года ў вобласці адбылося ўжо 206 пажараў. Пераважная большасць узгаранняў пачыналася з-за неасцярожнасці пры курэнні.