На пажары ў Мінску выратавалі пяць чалавек

10/08/2017 - 09:16

Пяць чалавек выратавалі сталічныя ратавальнікі на пажары на вуліцы Тухачэўскага 9 жніжўня, паведамляе прэс-служба МНС

Звесткі пра пажар ратавальнікі атрымалі каля 15-й гадзіны. Прыбыўшы на месца выкліку, падраздзяленні МНС пабачылі, што з акна кватэры на другім паверсе двухпавярховага дома ідзе дым.

З калідора кватэры, дзе быў пажар, работнікі МНС выратавалі гаспадара. Мужчына з атручваннем прадуктамі гарэння, тэрмаінгаляцыйнай траўмай, апёкамі галавы, шыі, тулава, верхняй канечнасці другой-трэцяй ступеняў (10% цела) быў шпіталізаваны. Паводле папярэдніх звестак, ён быў нецвярозы.

З дапамогай масак супрацоўнікі МНС выратавалі з суседніх кватэраў чатыры чалавекі, у тым ліку адно дзіця. Ніхто з іх не пацярпеў. 

Пажар быў ліквідаваны менш чым за 15 хвілінаў.

Агонь пашкодзіў канапу і маёмасць у адным з жылых пакояў. 

Мяркуецца, што прычынай пажару неасцярожнасць гаспадара кватэры пры курэнні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі