На наступным тыдні ЕС можа ўвесці санкцыі супраць Макея, "Белавіі" ды іншых

10/11/2021 - 05:45

На наступным тыдні Еўрасаюз можа ўвесці новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Пад іх трапяць каля 30 фізічных і юрыдычных асоб. У іх ліку могуць быць міністр замежных спраў Уладзімір Макей і кампанія "Белавія", паведамляе інфармагенцтва Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Паводле інфармацыі агенцтва, у сераду 27 амбасадараў ЕС плануюць афіцыйна назваць гібрыднай вайной сітуацыю з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Акрамя таго прадстаўнікі ЕС разглядаюць магчымасць пашырыць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму, якія былі ўведзеныя ў ліпені.

Міграцыйны крызіс на беларускай мяжы доўжыцца з траўня 2021 года. Спярша пераважная частка мігрантаў ішла з тэрыторыі Беларусі ў Літву, але апошнія месяцы атака скіраваная на Польшчу. Еўрапейскія палітыкі вінавацяць Мінск у арганізацыі міграцыйных патокаў. У СМІ неаднаразова з'яўляліся сведчанні, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам парушаць мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі