На МКАД таксоўка ўрэзалася ў грузавік

07/06/2017 - 07:41

Уначы 7 чэрвеня на Мінскай кальцавой аўтадарозе легкавы аўтамабіль учыніў наезд на грузавы. Пра гэтае ДТЗ агенцтву "Мінск-Навіны" распавялі ў ДАІ Цэнтральнага раёна.

Аўтааварыя адбылася ў 1.50 на 44-м км МКАД, дзе ішоў ямачны рамонт. Кіроўца "Шкоды" рухаўся ў напрамку праспекта Пераможцаў і ўрэзаўся ў "МАЗ". 

Кіроўца "Шкоды" пры ДТЗ атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў лякарню.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі